Больш за 70 тысяч дзяцей аздаравіліся сёлета ў лагерах

25 августа 2014
Вынікі падвялі да закрыцця летняга сезона, якое афіцыйна адбудзецца 27 жніўня. Акрамя загарадных лагераў з кругласутачным знаходжаннем, дзеці адпачывалі ў дзённых і палатачных. У гэтым годзе ўпершыню падрыхтавалі спецыяльную праграму для аздараўлення дзяцей, хворых на цукровы дыябет. 18 дзён 30 хлопчыкаў і дзяўчынак адпачывалі пад наглядам аднаго з бацькоў. Наступным летам такіх дзяцей плануюць аздаравіць у некалькі разоў больш.

Сёлета на падрыхтоўку матэрыяльна-тэхнічнай базы і добраўпарадкаванне лагераў выдаткавана больш за 30 мільярдаў рублёў.