Больш як 600 распродажаў пройдзе ў Мінскай вобласці да Новага года

7 декабря 2013

Святочныя кірмашы будуць арганізаваны у Барысаве, Маладзечне, Салігорску, Нясвіжы і Слуцку, дзе жыхары цэнтральнага рэгіёну змогуць набыць ёлачныя ўпрыгожанні, падарункавыя наборы і сувеніры. Магазіны сталічнай вобласці ў снежні правядуць больш як 350 рэкламных мерапрыемстваў, дэгустацый кулінарных і мясамалочных вырабаў, а таксама акцыі з уручэннем прызоў і падарункаў.


Традыцыйна ў перадсвяточныя і святочныя дні на 2 гадзіны падаўжаецца і рэжым работы магазінаў, цырульняў, салонаў пашыву адзення, рамонту абутку і і бытавога абслугоўвання.