Больш за 50 відаў штучных елак прапануюць сталічныя магазіны

6 декабря 2013

Зялёныя прыгажуні айчыннай вытворчасці амаль цалкам пацяснілі імпартныя. Сёлета пакупнікам прапануюць дэкарыраваныя елкі, з шышкамі розных памераў і колераў.


З чаго вырабляюць беларускія штучныя елкі і ў чым іх перавага, ведае Марына Мураўёва. Нават штучная елка мае шэраг пераваг. Адна з іх - практычнасць. У Мінскай вобласці некалькі прадпрыемстваў займаюцца вырабам штучных прыгажунь. Вось з гэтых стужак ПВХ, розных па колеры і таўшчыні, пачынаецца кожная елачка. Адзін з галоўных этапаў - перфарацыя стужкі на ротарнай ўстаноўцы.


Уладзімір Ціхановіч, аператар ротарнай устаноўкі: Устанаўліваецца стужка, ідзе яе перфарацыя, скручванне, намотванне на дрот. У выніку выходзіць вось такая канструкцыя. Усё аўтаматычна.


Такія стужкі ідуць на выраб галінак, з якіх потым мадэлююць і самі елкі. Колер штучных дрэўцаў, вядома ж, залежыць ад колеру самой стужкі.


Сяргей Пармон, начальнік вытворчасці цэха па выпуску штучных елак: Мы можам любога колеру рабіць: белыя, сінія, зялёныя. Якія закажуць - такія і робім. Але ў асноўным робім зялёнага колеру.


У гэтым цэху вытворчы працэс не спыняецца ўвесь дзень. За гадзіну з канвеера сыходзіць 15 елак.


На апошнім этапе зборка елкі займае 4 хвіліны. На складзе гэтая прадукцыя ў сезон не затрымліваецца і адразу ў гэты ж дзень трапляе на гандлёвыя паліцы.


Сёлета пакупнікам прапануюць елкі розных памераў і колераў, зялёныя з шышкамі, упрыгожаныя шарамі і снегам, мініяцюрныя офісныя варыянты.


Як высветлілася, Аляксандр Саладуха таксама прыхільнік менавіта штучных ёлак. На гэты раз вядомы спявак прыйшоў набыць зялёную прыгажуню для сваёй дачушкі.


Чым беларускія елкі пацяснілі замежных канкурэнтак? Што яшчэ можна вырабіць са штучнай ігліцы? І якая елачка ўсё ж такі прыйшлася даспадобы Аляксандру Саладуху? Падрабязнасці глядзіце заўтра ў праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён.