Больш за 25 цэнтнераў корму на кожную жывёліну трэба нарыхтаваць аграрыям вобласці

14 июня 2013

І паспець зрабіць гэта трэба літаральна за тыдзень. Чаму этап нарыхтоўкі кармоў лічыцца ледзь ці не самым важным у сяльчан пасля ўборачнай - ведае Антаніна Станкевіч.


Сам - насам з полем у сто гектараў. Іван Іосіфавіч за два дзясяткі гадоў працы ў сельскай гаспадарцы ужо прывык: як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Тым больш што стараннага і сумленнага работніка матэрыяльна стымулюе не толькі працадаўца, але і дзяржава. Прыбраць траву на корм жывёлам - задача ледзь не нумар адзін у гэтай гаспадарцы. Тым больш, тут будуецца новая малочна-таварная ферма. А гэта значыць - пагалоўе кароў павялічыцца на 720 адзінак. І трэба, каб зімой ніводная не засталася галоднай. Завяршыць першы этап работ тут плануюць літаральна праз некалькі дзён.


Прамаруджваць час нельга - бо ад гэтага залежыць і якасць будучага корму. Але без справы аграрыі да самай уборачнай не застануцца: работы хопіць усім, і яе шмат. Дарэчы, этап нарыхтоўкі кармоў адзін з самых важных у сялян, хоць пра яго, у адрозненне ад той жа ўборачнай кампаніі, журналісты расказваюць нячаста. Менавіта ад гэтага залежыць наколькі добра каровы зімой будуць даваць малако. А гэта адна з галоўных экспартных пазіцый беларускай сельскай гаспадаркі. Сёння перад аграрыямі Міншчыны стаіць важная задача - нарыхтаваць не меньш за 25 цэнтнераў корму на кожную жывёлу ў вобласці. Планы грандыёзныя, але выканальныя, тым больш што надвор'е пакуль што спрыяе.






Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя