Больш за 150 тысяч кветак да Дня ведаў!

28 августа 2014
Сёння пачалі працу 30 дадатковых кветкавых гандлёвых пунктаў. Каб задаволіць пакупніцкі попыт напярэдадні ўрачыстых лінеек, у сталіцы разгарнуліся сапраўдныя кветкавыя паляны. Гандлёвыя рады з ружамі, герберамі і лілеямі размясціліся ў пераходах станцый метро, пешаходных пераходах і буйных магазінах.

Колькі каштуюць букеты - даведалася Марына Мураўёва.

Пры такім асартыменце кветак можна і разгубіцца - жартуе шматдзетная маці. Букеты да ўрачыстай лінейкі Вікторыя Норык прыйшла выбіраць разам са сваімі школьнікамі. Сям'і на лінейку патрэбныя тры букеты.

Сёлета дадатковы гандаль напярэдадні 1 верасня па колькасці кветак канкурыруе нават з 8 сакавіка. Штодзень асартымент будзе папаўняцца 12-цю тысячамі свежых кветак.

30 дадатковых гандлёвых пунктаў, а гэта больш за 150 тысяч суквеццяў на кожнай. Кветкавыя паляны сёння размясціліся ў пешаходных пераходах, гіпермаркетах, ля чыгуначнага вакзала, на раённых рынках. Там гарадскія фларысты дапамогуць аформіць кампазіцыі і букеты.