Больш за 10 тысяч студэнтаў сёлета працаўладкуюць у Мінску

8 июля 2014

Студэнтам прапануюць вакансіі ў сферы будаўніцтва, гасцінічнага бізнесу, грамадскага харчавання. Працаваць студэнты змогуць хоць усё лета. Што тычыцца заробкаў, то яны практычна неабмежаваныя.


Антаніна Станкевіч пазнаёмілася з тымі, хто не сядзіць без справы. Будучы маркетолаг Ягор нядрэнна спраўляецца з дрылём. Праца хоць і крыху манатонная, але малады чалавек збіраецца так працаваць да новага навучальнага года. Трапіў у гэты цэх па парадзе свайго бацькі. Не выключана, што ў недалёкай будучыні на гэтым прадпрыемстве з'явіцца яшчэ адна сямейная дынастыя.


На гэтым прадпрыемстве Ягор не адзіны студэнт. У розных цэхах сёлета тут працуюць 120 чалавек, але вакансіі яшчэ ёсць. Студэнтам прапануюць абсталяванае рабочае месца, навучанне і поўны сацпакет.


Такое супрацоўніцтва ўзаемавыгаднае і для студэнтаў і для работадаўцы. М аладыя людзі атрымліваюць пэўную фінансавую незалежнасць, а прадпрыемства - рабочыя рукі, а то і праз пэўны час адукаваных спецыялістаў. Менавіта так атрымалася і з Міхаілам, які зараз сам падбірае кадры для свайго прадпрыемства.


Працаўладкоўваць студэнтаў могуць не толькі на будоўлю ці завод. Маладыя і амбіцыйныя патрабуюцца ў сферах грамадскага харчавання, гатэлях, буйных гандлёвых цэнтрах. Знайсці падпрацоўванне на лета яшчэ не поздна.


Працоўны кантракт са студэнтамі як правіла заключаецца на месяц, але па жаданні яго можна прадоўжыць да самага канца верасня - менавіта столькі цягнецца працоўны семестр - 2014.