Надыходзячыя выхадныя абяцаюць быць цёплымі і дажджлівымі

8 августа 2014


Нарэшце можна ўспомніць і пра парасон. Cпякотную сталіцу сёння зноў асвяжыў летні дождж. Дарэчы, цёплымі і дажджлівымі абяцаюць быць і надыходзячыя выхадныя. Днём заўтра чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя ападкі. А месцамі па Мінску прагназуюцца ліўні з моцным ветрам, магчымы і град.


Аляксандр Бяганскі, начальнік сектара кароткатэрміновых прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра: Тэмпература паветра па-ранейшаму чакаецца высокай. Уначы плюс 15-17, днём да 30 градусаў цяпла. У нядзелю і панядзелак надвор'е таксама чакаецца вельмі цёплым. Да 30 градусаў максімальная тэмпература. У нядзелю яшчэ ёсць невялікая верагоднасць кароткачасовага дажджу. Ну а ў панядзелак істотных ападкаў у Мінску не прагназуецца.


А вось першая палова наступнага тыдня зноў будзе спякотнай. Слупкі тэрмометра перавысяць днём 30 градусаў. З серады тэмпература паветра пачне паніжацца і чакаюцца дажджы.