Добраўпарадкаванне тэрыторыі - за ўласныя сродкі

5 Жніўня 2014
Згодна з апошнім сацапытаннем, палова мінчан гатовыя плаціць за лепшыя ўмовы ў сваіх дварах. Напрыклад, за арганізацыю новых парковачных месцаў і замену дзіцячага абсталявання. Дарэчы, большасць рэспандэнтаў ўдзельнічаюць у суботніках і азеляненні тэрыторыі.

Да таго ж добраўпарадкаванне двароў падчас капітальнага рамонту таксама прадугледжвае мінімальныя змены. Усе дэкаратыўныя работы - пасадка дрэў, кветнікаў, ўстаноўка малых архітэктурных форм - будуць выконвацца за кошт жыхароў.