Біжутэрыя народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты

22 мая 2013
Выстава адкрылася ў сталічнай бібліятэцы нумар 7. Усе рэчы, зробленыя рукамі вялікай актрысы, захавалі блізкія сябры.

Расказвае Аляксандр Харавец.
Усе гэтыя ўпрыгажэнні Стэфанія Міхайлаўна рабіла сваімі рукамі. І выкарыстоўвала толькі прыродныя матэрыялы – кукурузу, рабіну, жалуды і нават брызгліну. Свае аздабленні заўсёды надзявала на спектаклі. Прыма тэатральнай сцэны заўсёды гаварыла пра тое, што менавіта прырода давала ёй сілы выходзіць да сваіх гледачоў і зноў дарыць ім сваё майстэрства.
Разам з работамі беларускай актрысы на выставе паказаны творы яшчэ 32 чалавек. Валянціна Іванаўна стварае карціны пры дапамозе агню. Звычайны паяльнік літаральна на вачах ператварае абрэзак тканіны ў сапраўдны твор мастацтва. Акрамя таго, мастачка сама сябе і апранае.
Карчагі, якія праляжалі пад зямлёй шмат гадоў, у руках Аляксандра Аляксандравіча ператвараюцца ў жывёл. На выставе можна убачыць куніцу, парсюка і нават канадскага бізона.
А вось Эдуард Серафімавіч толькі на 72-м годзе жыцця адкрыў у сабе талент мастака. У мінулым настаўнік гісторыі ў сваіх работах адлюстроўвае прыгажосць сталічнага рэгіёну.
Выстава “Душы асалода” ўжо пабывала ў пяці гарадах нашай краіны. У сталіцы ўнікальныя экспанаты можна убачыць да 31 жніўня у бібліятэцы нумар 7 імя Якуба Коласа.