Без падручнікаў у школу!

10 декабря 2013

Без падручнікаў у школу! Новы дадатак для вучняў распрацавалі ў Парку высокіх тэхналогій. Электронная бібліятэка дазволіць змясціць усю вучэбную праграму ў адной прыладзе. Асаблівасць дадатка ў тым, што падручнікі можна паслухаць ў аўдыяфармаце. Такая функцыя дапаможа дзецям з парушэннямі слыху і дыслексіяй лепш успрымаць інфармацыю.


Дадатак распрацаваны так, што адказы на пытанні вучань можа атрымаць не выходзячы ў Інтэрнэт. Гэта дазваляе пазбегнуць дадатковага пошуку інфармацыі па-за межамі школьнай праграмы.