Без святла засталіся звыш 300 населеных пунктаў

28 мая 2013
Такі вынік разгулу стыхіі, якая прайшлася па Мінскай вобласці мінулай ноччу. Парывы ветру пашкодзілі дахі 25 жылых дамоў у Нясвіжскім, Капыльскім і Любанскім раёнах. На дадзены момант усе аднаўленчыя работы праведзены. Непагадзь у найбліжэйшыя дні не пагражае рэгіёну. У прагнозе сіноптыкаў - паступовае павышенне тэмпературы. 25 цяпла чакаем у пятніцу і без дажджоў.