Бясплатна атрымаць новую спецыяльнасць

18 сентября 2013
Што для гэтага трэба, даведваліся сёння мінчане падчас прамой тэлефоннай лініі са спецыялістамі ўпраўлення занятасці. Тут арганізавана навучанне больш чым па 30 запатрабаваных спецыяльнасцях. Праходзіць яно ва ўстановах адукацыі, а практыка - непасрэдна на вытворчасці.

Тэрмін навучання складае ад аднаго да дзевяці месяцаў, на працягу якіх студэнты атрымліваюць стыпендыю. Толькі за апошнія 3 гады праз цэнтр прайшло больш за пяць з паловай тысяч чалавек.