Аляксандра Драгун больш падрабязна.
У гэтай грымёрцы рыхтуюцца да выхаду акцёры з Барысава. Тэатральную пастаноўку прысвяцілі гістарычным падзеям XIV стагоддзя. На сцэне ставяць драматычную баладу Капялюш і карона. Сярод акцёраў ніводнага прафесіянала. Хоць калектыў і аматарскі, але заслужаны.
Бярэзінская рампа - тэатральны марафон, які доўжыцца тры дні. Рэпертуар складаецца толькі з прэм'ер і разнастайнай палітры жанраў.
У рэальным жыцці хтосьці працуе на заводзе, а хтосьці толькі ходзіць у пачатковую школу. Але разам на сцэне яны ўзнімаюць вострыя сацыяльныя пытанні. Праз трагічную гісторыю Дамоў Людмілы Разумоўскай перадаюць складаны лёс дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.
Асаблівая атмасфера пануе ў зале падчас сур'ёзнага спектакля. Гледачы сканцэнтраваныя на гульню акцёраў, іх пачуцці і гісторыі. Іншага кшталту творчасць прэзентуюць у холе. Мастакі таксама аматары. Гасцей тэатральнага форуму вітаюць жывыя скульптуры. Галерэя з пейзажаў і дызайнерскіх галаўных убораў. На карцінах - сукенкі, на мадэлях - працяг святочнага строю.
Сёлета гэта ўжо дзявятая сустрэча народных калектываў Мінскай вобласці. Першы раз святло Бярэзінскай рампы заззяла артыстам з Вілейскага тэатра. Сёння яны прэзентуюць мюзікл Звычайны цуд.














