Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў выпускае спецыялістаў

23 июня 2013

Дзяржэкзамены ў творчай ВНУ праходзяць на шырокую публіку. Так на кафедры харэаграфіі абарона дыпломаў прайшла ў форме канцэрта.


Наталля Бардзілоўская зазірнула на іспыт па спецыяльнасці балетмайстр. Замест інстытуцкай аўдыторыі - зала музычнага тэатра. Дзяржкамісіі выдзелены своеасаблівы ВІП-рад. Выпускнікі кафедры харэаграфіі маральна настройваюцца нават не на экзамен, а на першы публічны канцэрт. 27 выпускнікоў-балетмайстраў у тэматычнай праграме


Сезоны: знаёмае і таямнічае. У пастаноўках пра беларускую прыроду яны спалучылі народны танец, нацыянальныя музычныя матывы, у дэкарацыях і слайдах - жывапіс айчынных мастакоў.


Большасць будучых балетмайстраў для экзамену не толькі паставілі танец, але і выступілі ў ім ў якасці выканаўцы. Хоць галоўнай школай класічнага танца з'яўляецца харэаграфічны каледж, выпускнікі ўніверсітэта культуры ідуць і ў балет. Прыклад - трыумфальная пара Кузняцоў-Дзятко, салісты Вялікага тэатра. Выпускнікі кафедры харэаграфіі папаўняюць штат прафесійных танцавальных калектываў: Харошкі, Дзяржаўны ансамбль танца пад кіраўніцтвам Валянціна Дудкевіча, танцавальная група хора імя Цітовіча. Ідуць выкладаць - рыхтуюць таленавітую дзяцей і моладзь. Прадстаўляюць Беларусь на міжнародных фестывалях і конкурсах.


Акрамя балетмайстраў, кафедра харэаграфіі ўніверсітэта культуры рыхтуе выканаўцаў народнага, эстраднага і бальнага танцаў. Сёлетні набор абітурыентаў не зменіцца, затое тэрмін навучання стане карацейшы - замест пяці будучыя харэографы будуць вучыцца чатыры гады.