Беларускі Дыснейленд можа з'явІцца пад Мінскам

26 августа 2014

Такая прапанова была выказана прадстаўнікамі турыстычнага бізнесу на пасяджэнні па развіцці турызму ў сталіцы. Паводле слоў экспертаў, зараз папулярнасцю карыстаюцца пяцідзённыя туры. Прапануюць замежным гасцям і паездкі ў рэгіёны, але большасць турыстаў аддае перавагу экскурсіям ў Мінску і прыгарадзе. Таму сучасны парк забаў можа стаць выдатным пунктам на турыстычным маршруце.