Беларускія дамы-інтэрнаты зарабляць самастойна.

4 сентября 2013

Беларускія дамы-інтэрнаты ў хуткім часе змогуць зарабляць самастойна. Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны распрацаваны праект указу, згодна з якім дамы-інтэрнаты атрымаюць магчымасць выстаўляць на продаж вырабы сваіх падапечных. Дадзены праект ужо адпраўлены на разгляд Савета Міністраў.


У псіханеўралагічным доме-інтэрнаце № 3 такія заняткі праходзяць некалькі разоў на тыдзень. Людзі малююць, вышываюць, плятуць - і ўсё для таго, каб не страціць элементарных бытавых навыкаў. Гэта працатэрапія - метад даўно вядомы сваёй эфектыўнасцю. Ён дазваляе чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі мець зносіны з калектывам і развівацца.


А расходныя матэрыялы сапраўды неабходныя. Папера і крупы - для аплікацый, скрынкі ад цукерак выкарыстоўваюцца як рамкі, ўпаковачныя матэрыялы - для ўпрыгожвання ўжо гатовай кампазіцыі. Ёсць у доме-інтэрнаце і свае знакамітасці. Ала - мастачка, пачала маляваць з 8 гадоў, і нават зараз не пакідае любімую справу. Яшчэ трошкі - і карцін хопіць на ўласную выставу.


У калекцыі мастачкі краявіды, выявы жывёлін і нават партрэты. Аднак маляванне - не адзінае, чым тут займаюцца. Вышыўка крыжыкам, гладдзю, пашыў мяккіх цацак і аплікацыя развіваюць дробную маторыку і стымулююць развіццё галаўнога мозгу. Але не варта забываць, што такія вырабы - гэта праца хворых людзей, і нельга ставіць яе ў адзін шэраг з таварамі масавага спажывання.


Душу, укладзеную ў вырабы, заўважыла і нямецкая дэлегацыя, якая наведала інтэрнат у мінулым годзе. Амаль паўсотні цацак ў выглядзе анёлаў адправіліся ўпрыгожваць нямецкія навагоднія ёлкі. А са спонсарскай падтрымкі інтэрнат купіў для сваіх выхаванцаў новыя матэрыялы для творчасці.