Беларуская чыгунка правяла суцэльны кантроль прыгарадных цягнікоў

21 августа 2014
20 адміністрацыйных штрафаў за гадзіну. Беларуская чыгунка сёння правяла суцэльны кантроль прыгарадных цягнікоў. На працягу гадзіны на станцыі Мінск-Паўднёвы 25 кантралёраў правяралі электрычкі асіповіцкага напрамку. З двух цягнікоў рэвізоры знялі каля двух дзясяткаў безбілетнікаў. Агульная сума штрафаў склала больш за два мільёны рублёў. У рэйдзе паўдзельнічала і Марына Мураўёва.

Чатыры рэвізоры ў адным вагоне. Такога суцэльнага кантролю пасажыры прыгарадных цягнікоў яшчэ не бачылі. Некаторым цяжка зразумець спрасонку, што адбываецца і чаму на пероне супрацоўнікі ваенізаванай аховы.


Такі маштабны рэйд Беларуская чыгунка праводзіць упершыню. Праходзіць ён толькі на цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. І толькі ў гадзіну пік.
Тых безбілетнікаў, што едуць без дакументаў ці грошай, здымаюць з маршруту і потым па пашпартных даных састаўляюць пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.
25 рэвізораў за гадзіну аформілі два дзясяткі адміністрацыйных штрафаў. А гэта больш за 2 мільёны рублёў з ўласнай кішэні нядбайных пасажыраў. Між тым, кошт квітка абышоўся б ім у 50 разоў танней.
Сёння штраф за безбілетны праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа - 105 тысяч рублёў. Як прызналіся самі парушальнікі, лепш бы яны купілі білет у касе.
Кантроль паяздоў доўжыўся не больш за 10 хвілін. Перад прыпынкам машыніст апавяшчаў пасажыраў аб праверцы. А на вакзале выдавалі спраўку аб спазненні цягнікоў. І як запэўнілі чыгуначнікі, такая суцэльная праверка, хутчэй за ўсё, не апошняя. З-за нядбайных пасажыраў кожны дзень Беларуская чыгунка нясе шматмільённыя страты.