Беларуская чыгунка плануе вяртаць электронныя білеты праз свой афіцыйны сайт. Сістэма продажу білетаў праз Інтэрнэт ужо стала звыклай, але магчымасць вяртання квіткоў - новая інтэрнэт-паслуга. Вяртанне заказа можна аформіць у асабістым кабінеце на сайце чыгункі. Кошт білету будзе залічвацца на банкаўскую карту, якая выкарыстоўвалася пры набыцці электроннага квітка. Яшчэ адна навінка - доступ да актуальнага раскладу усіх цягнікоў гарадскіх, рэгіянальных і міжнародных ліній у рэжыме анлайн.














