Беларуская зборная па веславанні рыхтуецца адразу да двух чэмпіянатаў

18 июля 2014
Праз некалькі тыдняў ў Маскве пачнецца сусветнае першынство. А чэмпіянат свету сярод лепшых студэнтаў пройдзе у Мінску. Для яго правядзення амаль усё падрыхтавана. Спаборніцтвы адбудуцца на вяслярным канале ў Заслаўі. Удзел пацвердзілі 20 краін. Як і госці майскага хакейнага чэмпіянату, спартсмены размесцяцца ў студэнцкай вёсцы.

Сёлета за ўзнагароды чэмпіянату свету сярод студэнтаў пазмагаецца рэкордная колькасць удзельнікаў, у тым ліку весляры з Бельгіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Тайваня, Фінляндыі і Швейцарыі.