Беларускам вынесуць модны прыгавор

12 апреля 2013

У нядзелю Мінск наведае вядомы тэлевядучы, гісторык моды  - Аляксандр Васільеў. Маэстра прэзентуе свой монаспектакль Загадка Коко Шанель. Гэта расказ аб жыцці і творчасці заканадаўцы класічнай моды і адной з найбольш паспяховых жанчын свету. Сам жа маэстра не ўтойвае, што недалюблівае Шанель. Ён лічыць яе выключна таленавітай жанчынай-прадпрымальніцай.


Алеся Дражына, дырэктар канцэртна-святочнага агенцтва: Несумненна, ён прыязджаў у Мінск некалькі разоў са сваімі лекцыямі. Але гэта былі закрытыя паказы для дызайнераў, для прафесіяналаў. А зараз настаў час, калі ўсе ахвочыя могуць трапіць, могуць адкрыць для сябе свет моды, могуць адкрыць для сябе Маэстра Васільева, і, безумоўна, гэта вечар, які зменіць жыццё, такі ўласна ў нас і лозунг. 


Монаспектакль будзе доўжыцца тры гадзіны. Васільеў выкрые міф за міфам з жыцця Вялікай Мадмуазель. Сакрэты вытанчанага стылю, цытаты і афарызмы Коко Шанель прагучаць ў інтэпрэтацыі культавага Васільева.