Беларуськалій павялічвае вытворчыя магутнасці

25 мая 2013
Да канца года прадпрыемства плануе вырабіць 150 тысяч тон толькі комплексных грануляваных угнаенняў новых марак.

З тымі, хто азот, фосфар і калій з падзямелляў Мінскай вобласці ператварае ў грошы, напярэдадні Дня хіміка сустрэўся Аляксей Кандраценка.
Людміла Бакуновіч ледзь не асноўны ньюсмейкер у Дзень хіміка. Толькі і паспявае даваць інтэрв'ю. Сваё свята сустракае ў добрым настроі. У скарбонцы прафесійных узнагарод цяпер і грамата ад Мінаблвыканкама.
Напярэдадні кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёну і Беларуськалія віншавалі лепшых работнікаў прамысловага гіганта. Тых, хто на працы з'еў не адзін пуд солі.
Салігорскае прадпрыемства сёння робіць акцэнт на вытворчасці комплексных угнаенняў. Для развіцця гэтага перспектыўнага, а галоўнае выгаднага напрамку ў красавіку адкрылі новы цэх. Попыт на прадукцыю не толькі ўнутры краіны.
У планах Беларуськалія - будаўніцтва яшчэ аднаго цэха па вытворчасці комплексных угнаенняў. Яго магутнасць складзе 720 тысяч за год.