Беларусь сёння адзначае Дзень Канстытуцыі

15 марта 2014

Беларусь сёння адзначае Дзень Канстытуцыі - Асноўнага закона краіны. Дарэчы, Канстытуцыю нашай рэспублікі прынялі 20 гадоў таму. Да юбілею дакумента свае першыя пашпарты з рук губернатара Мінскай вобласці атрымалі і лепшыя школьнікі. Між тым уручэнне прайшло ў Нясвіжы, куды на свята з'ехаліся 40 школьнікаў. Гэта прызёры алімпіяд, аўтары навуковых прац, артысты і мастакі. Адзначым, уручэнне пашпартоў школьнікам такім чынам стала добрай традыцыяй.


Нагадаем, два гады таму было прынята рашэнне атрымліваць першы пашпарт у 14 гадоў. Раней узроставы парог быў 16.