Барды-рыбакі звараць самую вялікую юшку ў свеце

29 мая 2013

Збіраюцца прыгатаваць тры з паловай тысячы літраў. На такі ласунак пойдзе тона рыбы, на прыгатаванне якой спатрэбіцца да шасці гадзін. Рэкорд прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса зафіксуюць ўжо ў канцы ліпеня на музычна-спартыўным праекце Вялікая бард-рыбалка ў Магілёўскай вобласці. У Быхаўскі раён з'едуцца тысячы аматараў песень пад гітару з краін СНД і Еўропы. Ужо трэці год аснову праграмы складзе конкурс аўтарскай песні. Новаўвядзеннем стане маладзёжная бард-акадэмія з майстар-класамі ад прафесійных музыкаў.
Аматараў жа спаборніцкага духу чакае чэмпіянат па рыбнай лоўлі. Забаўляць удзельнікаў будуць знакамітыя барды - канцэрт гітарнай музыкі распачнецца проста пад адкрытым небам.