Аўтамабіль перакруціўся ў паветры, і вадзіцель цудам застаўся жывы

8 августа 2013

Паводле слоў пацярпелага, яго выратаваў рамень бяспекі. Напярэдадні вечарам у Каменнай Горцы сутыкнуліся дзве машыны. Пакуль інспектары ДАІ не могуць дакладна выявіць прычыну сутыкнення і віноўніка аварыі. Паводле паказанняў вадзіцеляў, абодва на перакрыжаванні рухаліся на зялёнае святло святлафора.