Аварыя ў сталіцы

25 октября 2013

На вуліцы Кіжаватава сутыкнуўся грузавы МАЗ і легкавы форд. У выніку на дарозе ўтварыўся кіламетровы затор. Паводле папярэдніх звестак, форд на поўным ходзе ўрэзаўся ў грузавік, які быў прыпаркаваны на правай паласе. Відавочцы сцвярджаюць, што вадзіцель проста не заўважыў фуру, калі перастройваўся з першага рада ў трэці. Пасля сутыкнення вадзіцеля легкавушкі забрала хуткая, вадзіцель МАЗа не пацярпеў. Што ж да самога аўто, аднавіць форд наўрад ці ўдасца. Згодна з аператыўнымі звесткамі ДАІ, мужчына за рулём быў цвярозы.