Аварыя на сталічным праспекце Пушкіна

27 августа 2013
Вадзіцель аўтамабіля форд, паводле папярэдняй версіі, страціў прытомнасць і сутыкнуўся з пежо, аўтамабіль выкінула на агароджу. Інспектары ДАІ сцвярджаюць: вадзіцель доўгі час з машыны не выходзіў. А ўвагу ў салоне прыцягнуў шпрыц. 21-гадовы вадзіцель патлумачыў, што ён, нібыта, спартсмен і ўкалоў сабе анаболікі. Шпрыц адпраўлены на экспертызу, у маладога чалавека ўзяты аналізы. У ДАІ мяркуюць, што мужчына, у якога і пасведчання вадзіцеля не аказалася, адключыўся яшчэ да сутыкнення.