Атракцыёны ў сталічных парках пачнуць працаваць праз два дні

17 апреля 2013
Да гэтага часу плануецца правесці ўсе выпрабаванні і падрыхтаваць іх да прыёму першых наведвальнікаў. Разам са старымі каруселямі дзяцей і дарослых сустрэнуць 5 новых. Чатыры з іх з’явяцца ў парку 50-годдзя Кастрычніка і адзін ў парку Чалюскінцаў. Працаваць атракцыёны ў пятніцу, суботу і святочныя дні будуць да 22 гадзін.