Ганну Сярдзечкіну магчыма забіў былы муж

21 августа 2013

Гэта асноўная версія следства, над якой зараз працуюць праваахоўнікі. Паводле папярэдніх даных, увечары 12 жніўня 28-гадовы мужчына прыйшоў у кватэру загінулай праведаць іх агульнага сына. Там паміж бацькамі ўзнікла сварка. Як падазроны расказаў следчым, ён задушыў дзяўчыну, пасля чаго расчляніў цела. Далей ён склаў астанкі ў вялікія сумкі і вывез іх з кватэры, скарыстаўшыся паслугамі таксіста. З неафіцыйных крыніц стала вядома, што падазроны працуе праграмістам у адной з буйных сталічных кампаній. Дзе ў момант злачынства знаходзіўся маленькі хлопчык - невядома. Зараз вырашаецца далейшы лёс дзіцяці.


Георгій Еўчар, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі: Падчас комплексных мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, пад цяжарам сабраных доказаў, мужчына вымушаны быў даць сведчанні ва ўчыненні забойства. Паводле папярэдніх звестак, падчас сваркі, мужчына задушыў жанчыну, пасля чаго раздзяліў цела, а астанкі з мэтай утойвання злачынства вывез у Цнянскае вадасховішча.



Цяпер праваахоўнікі шукаюць вадзіцеля легкавога аўтамабіля, які падвозіў высокага мужчыну з некалькімі буйнымі торбамі ўвечары 12 або ў ноч на 13 жніўня ад вуліцы Народнай да вуліцы Лук'яновіча. Магчыма, аўтамабіль абсталяваны пад службу таксі. Усіх, хто мог стаць відавочцамі, спецыялісты просяць патэлефанаваць па нумарах, якія на экранах: (044)500-31-09, (017) 395-50-28. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.