Акцыя Нашы дзеці ў хоспісе

24 декабря 2013
Сняжынкі, матылькі і феі сёння зляцеліся на святочны маскарад! Разам вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі, расказвалі вершы і так шчыра клікалі Дзеда Мароза. Да агульнага свята ў дзіцячым хоспісе далучыліся прадстаўнікі дабрачынных арганізацый, гарадскіх і раённых уладаў. Забаўную праграму і касцюміраваны паказ наладзілі студэнты Дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва. Без падарункаў і салодкіх сюрпрызаў не засталося ніводнае дзіця.

Дарэчы, навагодні ранішнік прайшоў у рамках акцыі Нашы дзеці. Але на гэтым не спыняцца. Ад сталіцы да абласцей і раёнаў дабрачыннасць працягвае крочыць па краіне.