Акцыя да Міжнароднага дня абароны бяздомных жывёл

16 августа 2014
У пошуках гаспадара. Акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны бяздомных жывёл, праходзіць у сталічным парку 50-годдзя Кастрычніка. Тут усе жадаючыя могуць выбраць сабаку або ката і забраць іх з сабой. Сёння ў соцень гадаванцаў ёсць шанец знайсці новы дом.

Падтрымаць святочную атмасферу прыехалі і беларускія артысты. Зараз у парку ладзіцца канцэртная праграма. Наступная акцыя адбудзецца ў кастрычніку.