Аграрыі Мінскай вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых

6 мая 2014

Аграрыі Мінскай вобласці поўнасцю завяршылі сяўбу яравых збожжавых, а таксама кукурузы. На днях скончыцца і пасадка бульбы. Згодна з разлікамі спецыялістаў, валавы збор другога хлеба ў рэгіёне перавысіць 250 тысяч тон. Які з раёнаў самы багаты на бульбу і як ураджай захаваць свежым круглы год?


Аляксей Кандраценка шукаў адказы у адной з фермерскіх гаспадарак. Сваё ўзыходжанне на аграалімп фермер Юрый Лойка пачаў 15 гадоў таму разам з бацькам. На старце было 100 гектараў, зараз у тры разы больш. Павялічваліся і аб'ёмы сховішча для агародніны - дзеля таго, каб круглы год забяспечваць спажыўцоў капустай, морквай, бульбай і буракамі.


Сыравіна ад Уздзенскага лясгаса плюс уласны імпэт. Кантэйнеры для захоўвання агародніны тут вырабляюць самі. Так больш зручна і выгадна.


На палях тым часам тэхніка фарміруе грабяні для бульбы. Ад гэтага залежыць камфорт клубняў, а значыць і будучы ўраджай. З аднаго боку збожжавыя, з другога - бульбяное поле. Паміж сабой яны, вядома, не канкурэнты, але які з участкаў пакажа найлепшую ўраджайнасць, стане вядома літаральна праз два месяцы.


Ранняя вясна, разлічваюць аграрыі, падкарэкціруе тэрміны збору ўраджаю. Уздзенскі, Смалявіцкі, Лагойскі і Валожынскі раёны - адны з самых багатых на бульбяныя палеткі. Тут традыцыйна высокая ўраджайнасць - больш за 300 цэнтнераў з гектара.