Адвакаты - дзецям

22 января 2014
Сёння Рэспубліканская калегія адвакатаў распачала дабрачынную прававую акцыю для дзяцей-сірот. На першае мерапрыемства адвакаты запрасілі гасцей з дзіцячага дома №6. У форме гульні прафесіяналы нагадалі дзецям пра іх правы і абавязкі. Пасля гэтага для маленькіх навучэнцаў былі арганізаваны дыскатэка і салодкі стол.

Дарэчы, арганізоўваць святы без нагоды плануецца штомесяц. У планах праводзіць час з дзецьмі ў творчых майстэрнях, музычных школах і на пікніках.