А ну-ка, дзяўчаты!

26 марта 2014

Сёння ў Стоўбцы на час вярнулася атмасфера жаночага свята - 8 Сакавіка. І справа не толькі ў добрым надвор'і. Тут прайшоў абласны творчы конкурс А ну-ка, дзяўчаты. Яго ўдзельніцы - выхаванкі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Стаўбцоўскага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Каманды дзяўчат з Нясвіжа і Узды таксама паказалі сябе як гаспадыні і артысткі. Дарэчы, ужо хутка моладзь з абмежаванымі магчымасцямі адсвяткуе сумеснае наваселле.


Адзначым, у міжрэгіянальным фармаце конкурс праходзіць ужо двойчы. Пераможцам на гэты раз стала каманда са Стоўбцаў пад назвай Дзяўчаты з характарам.