9 Мая святочныя мерапрыемствы прайшлі ў кожным раёне

10 мая 2014

Сталіца і Мінская вобласць напярэдадні ярка і ўрачыста адзначылі Дзень Перамогі. Па традыцыі 9 Мая святочныя мерапрыемствы прайшлі ў кожным раёне. Асаблівая атмасфера панавала ў Жодзіне. Тут на пляцоўцы ля манумента Маці-патрыётцы сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай, кіраўніцтва горада, моладзь, члены грамадскіх арганізацый. Кульмінацыяй свята стала ўзняцце дзяржаўнага флага Беларусі, а таксама марш вайскоўцаў.


Любоў Дубіна, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны: Дайшла ад Масквы да Кёнігсберга. І зараз хачу сказаць вялікі дзякуй за тое, што нас, ветэранаў, не забываюць. Дзякуючы ўдзельнікам цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Жодзіне на ўвесь дзень ўзнавілі атмасферу ваенных гадоў. Не абышлося і без традыцыйнай палявой кухні.