88 сем'яў атрымалі ключы ад доўгачаканага жылля

24 декабря 2013
Напярэдадні Новага года адбылося ўрачыстае засяленне дома на вуліцы Юрыя Семянякі ў мікрараёне Сухарава. На свята ў гонар засялення сабраліся ўсе ўладальнікі кватэр. Гэта супрацоўнікі бюджэтных арганізацый, сярод якіх у тым ліку шматдзетныя сем'і. Жыхары з нецярпеннем чакалі наваселля, а прадстаўнікі раённай адміністрацыі з задавальненнем віншавалі мінчан, нават перадалі традыцыйны сімвалічны ключ. Святочны настрой гасцей падтрымліваў ансамбль народнай песні.

Побач з пабудаваным домам у далейшым будуць развіваць інфраструктуру. Ужо пачалося будаўніцтва дзіцячага сада, плануецца ўзвядзенне школы і гандлёвага цэнтра.