800 пацыентаў за суткі зможа прыняць новая сталічная паліклініка

5 июля 2013
Яе будаўніцтва пачнецца ў наступным годзе ў Маскоўскім раёне. На дзевяці паверхах новага будынка размесцяцца чатыры тэрапеўтычныя аддзяленні, стаматалагічнае і хірургічнае. Таксама тут будуць знаходзіцца жаночая кансультацыя і гразелячэбніца. Для рэабілітацыі пацыентаў, якія перанеслі інсульт, з'явіцца трэнажорная зала.