350 малочна-таварных комплексаў Мінскай вобласці мадэрнізуюць

22 октября 2013

Фермы аснасцяць сучасным даільным абсталяваннем, што дазволіць атрымліваць большыя аб'ёмы малака экстра-класа. Работы па рэканструкцыі састарэлых памяшканняў на большасці аб'ектаў падыходзяць да завяршэння, паралельна вядзецца будаўніцтва новых комплексаў.


Віталь Грышанаў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама: Зараз, вядома, асноўнае - гэта прыняцце дзейсных мер па добрым завяршэнні сельскагаспадарчага года. Калі гаварыць пра аб'ёмныя паказчыкі, то мы павялічваем і па вытворчасці малака, магчыма, не такімі тэмпамі, як павінны былі б. Але меры, што прымаюцца, усё ж, я думаю, дазволяць забяспечыць станоўчую дынаміку і ў новым 2014 годзе. Зімоўку павінны годна пачаць.


Аб'ёмы вытворчасці малака нарошчваюцца. Калі па выніках васьмі месяцаў сталічны рэгіён займаў толькі пятае месца сярод абласцей рэспублікі, то за дзевяць - увайшоў у тройку лідараў.