25 гадоў на шляху ведаў і выхавання

11 ноября 2014

Сталічная гімназія № 192 сёння адзначае свой дзень нараджэння. Штогод яе скарбонка папаўняецца залатымі і сярэбранымі медалямі выпускнікоў, вучні школы займаюць першыя месцы на гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіядах. Якой была гімназія 25 гадоў таму і чым сёння прываблівае сваіх вучняў? Марына Мураўёва сустрэлася з першымі вучнямі.


25 гадоў таму Марыя Ждановіч пайшла ў першы клас тады яшчэ беларускамоўнай школы. А сёння сама выкладае англійскую - ужо ў гімназіі. Настаўніца з асаблівым хваляваннем успамінае свае бестурботныя школьныя гады.


Тады перад першым навучальным годам кожны прыняў удзел у школьным суботніку. Бацькі мылі вокны, а настаўнікі прыбіралі будаўнічае смецце. У верасні школа выглядала бліскуча.


Самыя яскравыя моманты з жыцця гімназіі да юбілею аб'ядналі ў адзіную выставу. А ў актавай зале гарталі фотаздымкі інтэрактыўнай галерэі.


Гэтыя бярозкі памятаюць усю гісторыю гімназіі. 25 гадоў таму іх пасадзілі першыя работнікі тады яшчэ школы мастацтваў. Штогод алея папаўняецца новымі дрэвамі - традыцыю працягваюць выпускнікі.


Выхаванцы ўзорных тэатра Аблічча і канцэртнага хору Сузор'е дарылі музычныя падарункі сваім настаўнікам. А малодшыя класы нават арганізавалі флэш-моб.


4 камп'ютарныя класы, Wi-Fi на кожным паверсе, лінгафонны кабінет для ўрокаў англійскай мовы - дзякуючы гэтаму гімназія сёлета стала самай інфарматызаванай у сталіцы.


Віншаванні з чвэрцьвекавым юбілеем у Мінск даслалі калегі з Масквы, Смаленска і Цверы. Са школамі гэтых гарадоў даўно наладжаны цёплыя дружалюбныя адносіны. Шчырыя пажаданні гучаць сёння і ад вучняў-пачаткоўцаў.