1 красавіка праходзіць гумарыстычная выстава Першакрасавіцкі мікс.

1 апреля 2013

Міністэрства інфармацыі сумесна з часопісам Вожык і газетай Звязда традыцыйна 1 красавіка праводзіць гумарыстычную выставу пад назвай Першакрасавіцкі мікс.
 


З чаго смяючча самі мастакі, высвятляла Ларыса Гулякевіч.
Вожык - гэта творы гумарыстычнага і сатырычнага жанру на беларускай мове. Эпіграмы, пародыі, фельетоны, гумарэскі больш за 70 гадоў інтэлектуальна весяляць нашых чытачоў. Гэта літаратурны складальнік часопіса Вожык, а калі закрануць мастацкі, то гэта карыкатуры, шаржы, гумарыстычныя малюнкі і нават сучасныя коміксы.
(Юлія Зарэцкая, галоўны рэдактар часопіса сатыры і гумару Вожык)
Сярод актыўных пазаштатных аўтараў Вожыка - вядомыя мастакі-карыкатурысты Мікола Гіргель, Алег Карповіч, Алег Папоў, Аляксандр Каршакевіч, Сяргей Волкаў і многія іншыя. Аўтары-фотамастакі заўважаюць гумар у паўсядзённасці і паспяваюць яго падлавіць з фотаапаратам.
(Алег Карповіч, супрацоўнік газеты СБ - Беларусь сегодня)
(Сяргей Волкаў, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, мастак)
Усіх гэтых аўтараў вылучае індывідуальная манера, разнастайная тэматыка, адметны мастацкі стыль, сваё бачанне камічнага ў жыцці.