19 пандусаў і 26 пад'ёмнікаў усталююць ў Мінску

3 октября 2013

Упершыню на стварэнне ўмоў безбар'ернага асяроддзя па месцы жыхарства інвалідаў выдаткавалі грошы. Акрамя пандусаў і пад'ёмнікаў, для інвалідаў першай групы паніжаюць барты прыступак каля пад'ездаў, наносяць на іх кантрасныя афарбоўкі і пераабсталёўваюць кватэры.


Марына Мураўёва больш падрабязна.


Статус інваліда-калясачніка Пётр Аляксандравіч атрымаў 5 гадоў таму. Да нядаўняга часу праменад на свежым паветры для яго быў раскошай. Перш на перш таму, што заехаць у ліфт без дадатковай дапамогі немагчыма. Па другое - прыступкі на першым паверсе. Але апошнюю перашкоду ліквідаваў усталяваны ў пад'ездзе механічны пад'ёмнік.


Але такое абсталяванне знаходзіцца не ў кожным доме. Не дазваляюць тэхнічныя характарыстыкі так званых сталінак і хрушчовак.


Перш чым усталяваць пандус ці пад'ёмнік, спецыяльная камісія даследуе пад'езд. Ад моманта прыняцця рашэння да непасрэднай устаноўкі - мінімум 2 месяцы. Але ж, напрыклад, пад'ёмнік па гэтым адрасе з'явіўся толькі праз 4 месяцы.


Справа ў тым, што па кожным месцы жыхарства прымаецца асобнае рашэнне. Канкрэтны адрас уключаецца ў гарадскую праграму, і толькі пасля вылучаюцца сродкі. На працягу года ўсе заяўкі задавальняюцца. Сёлета ў сталіцы ўпершыню выдаткавана фінансаванне менавіта на стварэнне безбар'ернага асяроддзя па месцы жыхарства інвалідаў.


Кожны год на патрэбы гарадской праграмы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя дзяржава вылучае 5 мільярдаў рублёў. У выніку да канца года ў Мінску ўсталююць 19 пандусаў і 26 пад'ёмнікаў. Акрамя гэтага, па жаданні інвалідаў-калясачнікаў пераўсталёўваюцца і самі кватэры. Пашыраюцца дзверы, балконныя рамы, з'яўляюцца поручні ў санвузлах.


На сацыяльным таксі, якім усе інваліды першай групы карыстаюцца бясплатна, Пётр Аляксандравіч едзе ў парк. Апошнія 5 гадоў такая, здавалася б, простая рэч была для яго нерэальнай.


У Мінску пражывае больш за 2700 інвалідаў-калясачнікаў. Згодна з распрацаванай праграмай, разлічанай на два гады, сваё безбар'ернае асяроддзе атрымае кожны.