180 елачных кірмашоў адкрыюцца ў Мінску

26 ноября 2014

180 пляцовак будуць працаваць штодня з 22 снежня з 10 раніцы да 18 гадзін. Жывая елка вышынёй менш за метр каштаваць будзе да 120 тысяч рублёў, каля 2 метраў - максімум 150. Трохметровая прыгажуня пацягне на 180 тысяч рублёў. Гірлянды і ўпрыгажэнні для елак можна набыць у спецыялізаваных аддзелах магазінаў.