16 выпадкаў цеплавых і сонечных удараў за ліпень

26 июля 2014

Усяго 16 выпадкаў цеплавых і сонечных удараў за ліпень зафіксавалі медыкі гарадской станцыі хуткай меддапамогі. А гэта значна менш, чым летась. Урачы нагадваюць: засцерагчыся ад удараў вельмі проста. Варта не забывацца пра адзенне і галаўныя ўборы з натуральных матэрыялаў, дастатковую колькасць вадкасці. І па магчымасці трэба як мага менш бываць на сонцы. Дарэчы, ад цеплавога і сонечнага ўдару не застрахаваны ніхто.



Самы небяспечны перыяд для людзей усіх узростаў з 12 дня да 16 гадзін вечара. Шанцы атрымаць сонечны ці цеплавы ўдар у гэтыя часы рэзка павышаюцца.