11 мінскі турнір па пажарна-выратавальным спорце сабраў 9 каманд

9 августа 2014
Адзінаццаты мінскі турнір па пажарна-выратавальным спорце сабраў 9 каманд - пераможцаў раённых спаборніцтваў. Барацьба разгарнулася жорсткая: cтометровая паласа з перашкодамі, эстафета і разгортванне на хуткасць пажарнай мотапомпы. Лепшымі па выніках спаборніцтваў сталі каманды ратавальнікаў завода імя Вавілава, Мінскага трактарнага і завода колавых цягачоў. Яны і прадставяць сталіцу на рэспубліканскім турніры.