110 чалавек прадставяць Мінскую вобласць на Дажынках-2013

26 сентября 2013

110 чалавек прадставяць Мінскую вобласць на галоўным свяце аграрыяў - Дажынках-2013. У Жлобін ужо заўтра адправяцца не толькі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, інжынеры і аграномы, але і простыя механізатары, памочнікі і вадзіцелі. Лідары па колькасці ўдзельнікаў - традыцыйна Дзяржынскі, Мінскі, Нясвіжскі і Слуцкі раёны. Дарэчы, сёлета ў цэнтральным рэгіёне намалацілі звыш мільёна 700 тысяч тон збожжа.


Максім Хількевіч, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы камітэта па сельскай гаспадарцы Мінскага аблвыканкама: У складзе дэлегацыі 15 камбайнераў-перадавікоў. У цэлым па вобласці 475 камбайнераў, якія перавысілі мяжу 1000 тон збожжа, 50 двухтысячнікаў і 5 перавысілі трохтысячную мяжу. Ёсць адзін камбайнер, які перавысіў пяцітысячную мяжу - Саладуха, работнік агракамбіната Ждановічы.


Усіх аграрыяў на свяце Дажынкі -2013 чакаюць ганаровыя граматы і падарункі. Самыя лепшыя атрымаюць аўтамабіль.