"Зорны шлях Язэпа Драздовіча" - творчае прысвячэнне да 130-годдзя з дня нараджэння мастака ад калег - сучаснікаў. Экспазіцыя займае першы паверх Палаца мастацтваў. Драздовіч - мастак вялікага самабытнага таленту, які ўвайшоў у гісторыю беларускай культуры не толькі як творца арыгінальных жывапісных палотнаў, графічных лістоў і замалёвак, але і як скульптар, этнограф, археолаг, пісьменнік, аўтар шматлікіх маляваных дываноў.
На выставе - творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прызнаных майстроў сучаснасці. Частка з іх з Віцебшчыны – родных мясцін Язэпа Драздовіча.
"Зорны шлях Язэпа Драздовіча" - выстава да 130-годдзя з дня нараджэння мастака
10 апреля 2019













