Зорныя госці на "Макаёнка, 9"

6 апреля 2019

Сёння месца героя вячэрняга шоу  заняў  вядомы акцёр і комік Вадзім Галыгін. Майстра гутарковага жанру на здымачнай пляцоўцы за некалькі гадзін да вялікай прэм'еры змяніў  Філіп Кіркораў. Поп-кароль адказаў на пытанні вядучага шоу Яўгена Перліна і распавёў аб сваім новым праекце. Застаюцца літаральна лічаныя гадзіны да прэзентацыі новай канцэртнай праграмы "Колер настрою". Шоу народны артыст ужо абкатаў у Расіі. Аднак Мінск стаў першым горадам на міжнароднай гастрольнай карце.

Дарэчы, фанаты, якія ўвечары адправяцца на канцэрт у "Мінск-Арэну", таксама змогуць убачыць інтэрв'ю зорнага госця  ў праграме "Макаёнка, 9" на YouTube-каналах шоу і Агенцтва тэленавін.