Зорка на культурным небасхіле беларускага мастацтва

9 сентября 2016

"Спявачка свету" з гэтага часу - "Царская нявеста". Пераможніца міжнароднага конкурсу оперных спевакоў Бі-Бі-Сі Надзея Кучар - упершыню выконвае галоўную ролю на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Дарэчы, менавіта на гэтых падмостках оперная дзіва і пачынала сваю вакальную кар'еру. Пра трыумф беларускага сапрана на радзіме - рэпартаж Іны Пілевіч.

Арыя з гэтага спектакля адкрыла ёй дзверы ў вядучыя тэатры і падарыла статус "Спявачка свету". Партыя з оперы "Царская нявеста" ў выкананні Надзеі Кучар пакарыла суддзяў міжнароднага конкурсу Бі-Бі-Сі ў Вялікабрытаніі.

Найвышэйшая ўзнагарода для акадэмічных спевакоў. За ўсю гісторыю перамогу ў гэтай вакальнай алімпіядзе атрымлівалі толькі два прадстаўнікі постсавецкай прасторы - Дзмітрый Хварастоўскі і Кацярына Шчарбачэнка. Сёння Надзея Кучар з той самай трыумфальнай партыяй ўпершыню на радзіме.

Доўгі час пра яе вакальныя даныя не падазравалі нават сваякі. Надзея Кучар скончыла сталічнае вучылішча імя Глінкі па спецыяльнасці «музыказнаўства», але мінчанку цягнула не ў тэарэтыкі, а на сцэну.

Вялікі тэатр Беларусі - першае афіцыйнае месца работы спявачкі свету. Праўда тады размовы пра галоўныя партыі не вяліся. Надзея Кучар тры сезоны працавала ў хоры. Тут і адчула, што здольная стаць асобнай вакальнай адзінкай і вырашыла прадоўжыць адукацыю ў Пецярбургскай кансерваторыі.

Запрашэнне ў Пермскі тэатр оперы і балета - і раптам адразу дзве "Залатыя маскі" - прэстыжныя тэатральныя прэміі. Пад яе сапрана пішуць творы кампазітары. У гэты вечар іграе новаспечаную жонку Івана Грознага - Марфу. На працягу спектакля гераіню чакаюць выпрабаванні ў царскіх палатах і прыдворныя інтрыгі.

Галоўныя ролі ў "Царскай нявесце" аддадзены жаночым галасам гераінь Марфы і Любашы. Сапрана Надзеі Кучар супрацьстаіць мецца-сапрана Аксаны Волкавай - адзінай беларусцы ў нью-ёркскім "Метраполітэн-опера". Прымы ўпершыню сустрэліся на сцэне непасрэдна падчас спектакля. Да гэтага кожная з іх рэпеціравала сваю партыю асобна з аркестрам.