Гледачы сталічнага кінатэатра "Масква" перажываюць міжнародны творчы эксперымент

12 февраля 2016

На кінаэкране, які звычайна дэманструе меладрамы і баевікі, опера ў рэжыме анлайн. У прамым эфіры - трансляцыя галоўнага расійскага тэатральнага конкурсу "Залатая маска". Дакладней, аднаго з яго спектакляў-намінантаў - оперы "Дон-Жуан" Моцарта ў пастаноўцы Пермскага тэатра оперы і балета. У рэжыме рэальнага часу работу акцёраў зараз ацэньвае не толькі журы, але і шматмільённая інтэрнацыянальная аўдыторыя некалькіх краін і гарадоў. Як інавацыі ўспрымае кансерватыўная тэатральная публіка і як беларускі кінатэатр? Наталля Бардзілоўская - з месца падзеі.

Опера - як трансляцыя; опера - як кіно - такія анлайн-паказы - не навінка ў свеце: іх практыкуюць, напрыклад, у "Метраполітэн-опера". У рамках галоўнай нацыянальнай тэатральнай прэміі Расіі ўжо другі год працуе рубрыка "Маска" плюс кіно". Мінская ж зала "Масквы" дэбютуе з анлайн-трансляцыяй. Гэта публічная, з глядацкім аншлагам спроба - усе 1100 месцаў кінатэатра запоўненыя.

Напярэдадні мінскі кінатэатр правёў тэст-рэпетыцыю з Пермю і Масквой. Сувязь праз спадарожнік: дзве антэны-талеркі ловяць сігнал і перадаюць яго на серверы - праз спецыяльную апаратуру відэа трапляе на экран.

Аказалася, што кінагледачы - у перавазе перад гледачамі тэатральнай залы. Ракурсы і буйныя планы, НД-якасць здымкі. Якасць гуку (што галоўнае ў оперы!) забяспечвае стэрэасістэма Долбі.

Намінант "Залатой маскі" Пермскі тэатр - з "Дон-Жуанам" Моцарта. Дырыжор Тэадор Курэнтзіс прапанаваў арыгінальнае гучанне партытуры (у традыцыях часоў самога стваральніка Вольфганга Амадэя). Задума ж мастака-пастаноўшчыка - жаночая. Курэнтзіс запрасіў Валянціну Караска з Аргенціны. Яе стыль - опера з пазнакай "18 плюс": персанажы без парыкоў і крыналінаў. Распуснік Дон-Жуан - у асяроддзі аголеных манекенаў.

З Пермскім тэатрам у Вялікага Беларусі - свая гісторыя: галоўным дырыжорам там працаваў Барыс Афанасьеў з Мінска. Названая "лепшай спявачкай свету" беларуска Надзея Кучар - салістка ў Пермі.

На мінулым конкурсе маладых вакалістаў у рамках "Каляднага опернага форуму" Гран-пры ўзяла Надзея Паўлава з Пермі. Яна ж сёння на экране, Донна Ганна. І з "Залатой маскай" у Мінска назначаны перасячэнні.

Што да оперных анлайн-паказаў, то кінатэатр "Масква" плануе іх прадоўжыць. Ужо ў сакавіку, 5 і 15, - дзве новыя трансляцыі з вядучых тэатраў Еўропы.