Гледачы з розных куткоў свету каменціруюць выступленне ЗЕНЫ

15 мая 2019
"Еўрабачанне-2019". Наперадзе фінал! І пуцёўку ў суботняе выніковае шоу атрымала прадстаўніца Беларусі - ЗЕНА. Напярэдадні вечарам у Тэль-Авіве прайшоў першы паўфінал прэстыжнага песеннага конкурсу. У топ-10 з 17 краін-удзельніц трапіла і Беларусь  з песняй "Like it".

Хваля захаплення, радасці і падзякі ЗЕНЕ за годнае выступленне на "Еўрабачанні" захліснула не толькі байнэт. "Яна першай раскалыхала залу", "запаліла", "абудзіла народ" - захоплена каменціруюць гледачы з розных куткоў свету.

За выступленнем нашай прадстаўніцы сачылі не толькі яе шматлікія прыхільнікі, але і калегі па цэху. Палымянае, прафесійнае, яркае выступленне, і гэта нягледзячы на юны ўзрост. "У 16 гадоў ЗЕНА не ўступала па выкананні сваім больш вопытным канкурэнтам", - адзначаюць інтэрнэт-карыстальнікі. Сваімі эмоцыямі ў Сетцы падзяліўся і настаўнік ЗЕНЫ Віктар Дробыш. На думку інтэрнэт-аўдыторыі, ЗЕНА несумненна ўпрыгожыць фінал цяперашняга "Еўрабачання".