"Залаты шлягер" ізноў збірае сяброў

17 октября 2017

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" ізноў збірае сяброў. Ужо ў гэтыя выхадныя і на тыдзень Магілёў стане адной вялікай канцэртнай пляцоўкай. Сярод гасцей - Эдзіта П’еха, Ігар Карнялюк, Аляксандр Сяроў, Ядвіга Паплаўская, а таксама ансамблі "Сіняя птушка" і дуэт з Іспаніі "Бакара". Гледачы ўбачаць сольны канцэрт Аляксандра Малініна, а таксама зорак сусветнага і айчыннага джаза, у тым ліку з ЗША. Адкрые фестываль Каралеўскі оперны тэатр Італіі ў суправаджэнні заслужанага калектыва Беларусі - Аркестра народных інструментаў імя Леаніда Іванова.

Сёлета "Залатому шлягеру" споўніцца 22 гады. За гэты час на яго сцэне выступілі больш як 10 тысяч выканаўцаў.